17 лютага ў 6 ”Д” класе прайшоў турнір “Знаўцы роднай мовы”.

Падчас мерапрыемства вучні адгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, складалі прыказкі. Асабліва ўсім спадабаўся конкурс “Кот у мяшку”, у якім вучні прадэманстравалі сваю кемлівасць, знаходлівасць і логіку.

Мерапрыемства прайшло весела, цікава і пазітыўна!